Цягам апошняга тыдня кастрычніка стала вядома пра агулам 71 рэгістрацыю бледных свіргулёў (Apus pallidus) амаль па ўсёй Вялікабрытаніі, а таксама ў Ірландыі.
Не заўсёды птушак атрымлівалася вызначыць па віду, таму, магчыма, рэгістрацый бледных свіргулёў было нават больш, бо паведамленні пра назіранні бліжэй не вызначаных чорных/бледных свіргулёў за той жа тыдзень перавалілі за сотню.
Гэты «налёт» звязваюць з надзвычай цёплым надвор'ем у Еўропе.
Нагадаем, што ніводзін з вышэйпералічаных відаў у Беларусі яшчэ не быў адзначаны.