10.12.2014 / 12:12

13-14 снежня ў Гродна і 20-21 снежня ў Гомелі пройдуць спецыялізаваныя семінары па журналісцкім майстэрстве ў галіне экалогіі ад рэдакцыі "Беларускага Зялёнага Партала". Далучайцеся, калі хочаце вучыцца разам з намі пісаць пра навакольнае асяроддзе і экападзеі ў Вашым горадзе.

Таварыства "Зялёная сетка" і рэдакцыя "Беларускага Зялёнага Партала" запрашаюць усіх жадаючых на двухдзённыя семінары па журналістыцы.

Калі Вам неабыякава, што адбываецца ў галіне экалогіі, Вы турбуецеся за навакольнае асяроддзе і Вам не ўсё роўна, што "вырасце" за Вашым акном: дрэва ці завод.

Калі Вы жадаеце навучыцца пісаць "зялёныя" навіны граматна, прыгожа і цікава. Калі Вы адчуваеце патрэбу рэалізаваць свой талент і імпэт на старонках "Беларускага Зялёнага Партала" і "Зялёнага Партала Гродзеншчыны", то семінар па экажурналістыцы Ваш шанс!

У праграме семінараў:

  • знаёмства з экалагічнай тэмай у журналістыцы;

  • знаёмства з крыніцамі інфармацыі;

  • арганізацыя працы рэдакцыі: ад сумеснага планавання да рэалізацыі ідэй;

  • выкарыстанне бясплатных інтэрнэт-сервісаў для візуалізацыі "зялёных" тэм.

Удзел у семінары прымуць: рэдактары сайтаў "Беларускі Зялёны Партал" і "Зялёны Партал Гродзеншчыны", штатныя і па-заштатныя журналісты, а таксама ўсе жадаючыя і гатовыя да супрацы.

Семінар правядуць: дасведчаныя журналісты і выдатныя трэнеры Вітаўт і Лана Руднік (кіраўнікі Гродзенскай Школы маладога журналіста).

Каб прыняць удзел у семінары неабходна даслаць заяўку са сваімі кантактнымі дадзенымі на электронную пошту:

Не забудзьцеся ў тэме пісьма пазначыць "Семінар па экажурналістыцы".

 

Удзел у экспрэс-курсах бясплатны!

Автор:
Фотограф:
99px.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость