11.01.2016 / 20:01

Чаму неабходна падкарміць птушак? Па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корму з-за снегавога насцілу, па-другое – хуткая страта цеплыні патрабуе больш энергіі, а значыць, больш ежы. У сілах кожнага з нас – падтрымаць птушак: зрабіце простую кармушку. Яна стане паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей. А вы з задавальненнем зможаце назіраць за шумным птушыным сняданкам. А 16-17 студзеня "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае прыняць удзел у традыцыйнай кампаніі "Птушкі ля кармушкі".

Як далучыцца? 16 і/ці 17 студзеня падлічыце віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і дашліце дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў:

Самыя цікавыя і адметныя фотаздымкі будуць абавязкова адзначаныя прыемнымі прызамі.

Чым карміць птушак?

Лепшы корм для вераб'іных — насенне сланечніка. Можна зрабіць сумесь "насенне сланечніка, проса і авёс". Але не страшна, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў не хапае. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях вашай кармушкі, падвешваць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэваў. Вераб'і, зелянушкі, попаўзні, чыжы любяць ласавацца арахісам.

Памятайце: разнастайнасць корму вабіць мноства птушак да вашай кармушкі!

Гэтых птушак вы зможаце ўбачыць на сваёй кармушцы зімой
Гэтых птушак вы зможаце ўбачыць на сваёй кармушцы зімой

Сярод удзельнікаў акцыі, якія паведамяць свае лічбы адным з прыведзеных спосабаў, АПБ разыграе 10 значыкаў з птушкамі, якія часцей за іншых наведваюць кармушкі: зелянушка, гіль, палявы і дамавы верабей.

 

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость