11.03.2015 / 17:03

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend запрашаюць некамерцыйныя арганізацыі да ўдзелу ў другім раундзе праграмы "Грамадзкі аўдыт", у межах якой НКА атрымаюць ўсебаковую ацэнку адпаведнасці іх дзейнасьці патрабаваньням заканадаўства.

Ацэнка ўключае ў сябе:

1. Аўдытарскую праверку ў адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасьці з боку атэставанага беларускага аўдытара з выдачай аўдытарскага заключэння ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб аўдытарскай дзейнасьці".

2. Ацэнку дакументаў і дзейнасці арганізацыі, а таксама кансультацыi з боку прафэсійных юрыстаў. У часе ацэнкі арганізацыі атрымаюць рэкамэндацыі па вядзенні справаводзтва, у тым ліку кадравага.

Мяркуецца, што агульны час ацэнкі прадастаўленых арганізацыямі-удзельнікамі праграмы матэрыялаў зойме ад 1 да 3 тыдняў. Арганізацыям, якія скарыстаюцца праграмай "Грамадзкі аўдыт", будуць прадстаўленыя далейшыя кансультацыі па выпраўленьні знойдзеных у часе праграмы недахопаў і прывядзенні дзейнасці ў адпаведнасць з заканадаўствам.

Зарэгістраваныя ў Беларусі НКА (грамадзкія аб’яднаньні розных статусаў, установы і фонды) запрашаюцца дасылаць запоўненыя па форме заяўкі на ўдзел у праграме "Грамадзкі аўдыт" на адрас infolawtrend@gmail.com да 15 сакавіка 2015 года (у тэме ліста просім пазначаць AUDYT і назву арганізацыі на беларускай альбо рускай мове). Заяўкі прымаюцца толькі ад імя кіраўніка арганізацыі.

Арганізацыі будуць уключаныя ў праграму "Грамадзкі аўдыт" на падставе конкурснага адбора, праведзенага на падставе паўнаты прадстаўленых заявак і наяўных магчымасцяў для правядзення праверкі дзейнасці найбольшай колькасці арганізацыяў.

Пра вынікі конкурснага адбору будзе паведамлена да 31 сакавіка. Арганізацыям, якія будуць уключаныя ў праграму "Грамадзкі аўдыт", будзе прапанаваны магчымы час правядзення ацэнкі ў перыяд з красавіка па верасень 2015 года.

Прэс-рэліз

Автор:
Фотограф:
iso-management.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость