Па словах мясцовай жыхаркі Ірыны Сіняпкінай, сітуацыя з жывёламі толькі пагоршылася. У сваім звароце абаронцы заклікалі вырашаць праблемы беспрытульных жывёл больш цывілізаваным шляхам і таксама ўсталяваць грамадскі кантроль за сродкамі, якія выдзяляюцца з гарадскога бюджэту на патрэбы жывёл, што знаходзяцца ў часовым прытылку пры прадпрыемстве "Камунальнік".
Як зазначыла жанчына, работнікі прадпрыемства ставяцца да жывёл, як да смецця, якое трэба прыбраць з вуліц горада. У сваю чаргу зоаабаронцы прапанавалі альтэрнатыву, а менавіта стэрылізацыю, але адказу, на жаль, не паступіла.
"Я была проста абураная, што ў гэтым прытылку забіваюць сабак і іншых жывёл, і ўсё гэты робіцца за нашы падаткі", - кажа Сіняпкіна.