11.03.2024 / 15:03

У ім расказваецца аб унікальнай традыцыі ляснога пчалярства (бортніцтва), якое захавалася ў Беларусі пераважна на поўдні.

Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

- Мы рабілі гэта ў тым ліку для таго, каб задакументаваць, захаваць гэтую памяць для саміх сем'яў пчаляроў, жыхароў вёсак і будучых пакаленняў. І ў выніку вырашылі падрыхтаваць серыял, – распавёў Onlіner даследчык і папулярызатар традыцыйнага бортніцтва Іван Осіпаў.У яго аснове больш за 50 гадзін інтэрв’ю, запісаных падчас нашых экспедыцый з 2014-й па 2018-ы ва Уборцкае Палессе.

Па словах даследніка, там пражывае каля 200 беларускіх сем’яў, якія захавалі традыцыю бортніцтва.

Серыял публікуецца на «Першым бортным канале». Ужо выйшаў першы эпізод.

Бортнік на дрэве
Бортнік на дрэве

Нагадаем, што ў 2020 годзе культуру бортніцтва Беларусі і Польшчы ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Бортніцтва – гэта традыцыйная форма лесакарыстання, якая па сутнасці з’яўляецца першапачатковай формай культурнага пчалярства. Сама назва «бортніцва» пайшла ад слова «борця», – так называецца штучнае дупло, якое робяць бортнікі для пчол у драўляных калодах. Але ж паміж цяперашнім пчалярствам і бортніцтвам ёсць вялікая розніца – мэта дзейнасці.

Раней у інтэрв’ю Зялёнаму парталу Іван Осіпаў падрабязна расказваў пра тое, чым адрозніваецца бортніцтва ад звыклага сёння пчалярства, якія традыцыі і этычныя прынцыпы ляжаць у аснове бортніцтва, і дзякуючы каму бортніцтва дагэтуль жыве ў Беларусі.

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость