11.05.2016 / 16:05

З-за падвышэння ўзроўню Ціхага акіяна ў архіпелагу Саламонавы выспы за апошнія 70 гадоў цалкам схаваліся пад вадой пяць каралавых выспаў.

Такія вынікі былі атрыманы ў ходзе даследавання, аўтары якога прааналізавалі дадзеныя аэрафотаздымкаў і спадарожнікавых здымкаў, зробленых у 1914 - 2014 гадах. Навукоўцы ацанілі змены плошчы 33 выспаў. Плошча пяці зніклых выспаў складала ад аднаго да пяці гектараў. Яшчэ шэсць выспаў згубілі не менш як 23% сваёй плошчы. На самым населеным з іх — Наутамбу, жыве 25 сем'яў. З 2011 года на гэтым востраве было змыта ў моры 11 дамоў.

Як паведамляецца ў артыкуле, на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў сярэдні тэмп падвышэння ўзроўню вады ў раёне Саламонавых выспаў склаў сем міліметраў у год, што вышэй за сярэднесусветны ўзровень, які складае тры міліметра. Прычынай гэтага стала працяглае раставанне леднікоў, а таксама ўзмацненне пасатаў. Дзеянне ветру фактычна штурхае ваду ў заходнюю частку Ціхага акіяна. Нават калі агульнасусветныя тэмпературы застаюцца на ранейшым узроўні, узровень мора будзе працягваць падвышацца на працягу бліжэйшых стагоддзяў, кажа Мэт Кінг з Універсітэта Тасманіі. «Леднікі ўжо выйшлі з раўнавагі з навакольным асяроддзем і будуць працягваць раставаць», — тлумачыць ён.

Даследаванне апублікавана ў часопісе Environmental Research Letters.

Автор:
Фотограф:
3.bp.blogspot.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость