Аб'яднанне "Збярэм смецце ў лесе і думках" зладзіць чарговую экалагічную акцыю 14 чэрвеня.
Гэтым разам месцам прыборкі абраная чыгуначная платформа "Валатава". Апошняя акцыя гомельскіх валанцёраў адбылася 7 чэрвеня, але кіраўнік аб'яднання Аляксей Кавалёў лічыць, што іх мэта палягае не ў колькасці прыборак. "У нас вельмі шмат месцаў забруджвання і нават калі ладзіць прыборкі кожныя выходныя усё адно давядзецца прыбіраць яшчэ і яшчэ на адным і тым жа месцы. Наша галоўная мэта не сабраць як мага больш смецця. Гэта хутчэй праца над сабой - ты прыходзіш, збіраеш і пасля гэтага ў цябе знікае любое жаданне выкінуць нават самую драбнюткую паперачку не ў сметнік" - падсумоўвае ён.
Калі: 14 чэрвеня (нядзеля), пачатак у 11:00 (+15 хвілін на спазненні)
Дзе: збор ля прыпынка "універсам Бранскі" па накірунку як ехаць з горада
Транспарт: аўтобусы 5,17,18,20,33,33а,44, тралейбусы - 9,16,17.
Кантакты: +375 25 762 12 44
Падзея Ўкантакце: vk.com/volotova14
З сабой мець: смеццевыя пакеты і пальчаткі + сябры
Пасля прыборкі будзе адпачынак, размовы на цікавыя тэмы і кава-гарбата пры наяўнасці печыва, якое пажадана браць з сабой.
Далучайцеся!