Да Міжнарожнага дня народанасельніцтва Зялёны партал распавядае пра месцы з самай высокай шчыльнасцю насельніцтва.
Манака
Манака – маленькае княства, размешчанае на поўдні Францыі, каля берагоў Міжземнага мора. Яго плошча ўсяго 2,02 кв².
Манака вядома як краіна з самай высокай шчыльнасцю насельніцтва, якая складае 24,6 чалавека на квадратны кіламетр. У княстве пражывае больш за 38 тысяч чалавек, што крыху менш, чым насельніцтва горада Мазыр у Беларусі, дзе пражывае каля 39 тысяч чалавек.
Манака прыцягвае бізнесмэнаў дзякуючы нізкаму падаткаабкладанню, а таксама турыстаў – сваімі маляўнічымі відамі на Міжземнае мора.
Улады актыўна падтрымліваюць экалагічна чысты транспарт, прапаноўваючы розныя бонусы. На сённяшні дзень каля 15 % аўтамабіляў у Манака з’яўляюцца экалагічна чыстымі, з іх 48 % – электрычныя.
Кітай, Макао
Макао – гэта адміністрацыйны раён Кітая, былая партугальская калонія. Тут шмат замежных кампаній, а таксама кожны год прыязджаюць натоўпы турыстаў: асабліва гэта месца прыцягвае аматараў выпрабаваць удачу у казіно.
Плошча Макао складае 33 км², а насельніцтва – каля 682 300 чалавек, што крыху больш, чым у беларускім Гомелі. Шчыльнасць насельніцтва Макао складае 20 675 чалавек/км².
Сінгапур
Сінгапур – развітая краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі: яе яшчэ называюць «азіяцкім тыграм», так як сінгапурцы зрабілі вялікі скачок у эканоміцы за невялікі тэрмін.
Плошча Сінгапура складае 728,6 км², а насельніцтва Сінгапура дасягнула больш за 6 мільёнаў чалавек: гэта прыблізна як тры беларускія сталіцы.
Сінгапур прыцягвае інвестараў з усяго свету, дзякуючы развітым тэхналогіях і спрыяльным умовам для бізнесу. Але разам з эканамічным ростам вырасла і шчыльнасць насельніцтва ў гэтай краіне: цяпер яна складае 8 806,3 чалавек/км².
Кітай, Ганконг
На чацвёртым месцы зноў рэгіён Кітая – Ганконг. Раней Ганконг быў брытанскай калоніяй, а цяпер гэта адзін з самых развітых рэгіёнаў краіны. Плошча Ганконга складае 1 106 км², а жыве там 7,2 мільёна чалавек, што крыху менш, чым насельніцтва ўсёй Беларусі.
Ганконг шмат у чым аўтаномны ад Кітая, што прыцягвае буйныя карпарацыі з усяго свету. Шчыльнасць насельніцтва там 6 516 чалавек/км².
Гібралтар
Пятае месца ў спісе займае Гібралтар. Гэта тэрыторыя, размешчаная на Пірэнейскім паўвостраве паміж Атлантычным акіянам і Міжземным морам, што робіць яго стратэгічна важным. Гібралтар належыць Вялікабрытаніі.
Плошча Гібралтара складае каля 6,7 км², і жыве там прыкладна 33 000 чалавек, што крыху менш, чым у Смаргоні.
На востраве пражываюць прадстаўнікі розных народаў: гібралтарцы, іспанцы і брытанцы. Таксама Гібралтар прыцягвае турыстаў сваімі ўнікальнымі краявідамі. Шчыльнасць насельніцтва у краіне складае 4 925 чалавек/км².
Бахрэйн
Бахрэйн – дзяржава, размешчаная ў Персідскім заліве. Бахрэйн уяўляе сабой вялікі востраў, акружаны меншымі астравамі. Насельніцтва Бахрэйна складае прыкладна 1,7 мільёна чалавек: гэта амаль як у горадзе Менск. А сама плошча каралеўства складае 780 квадратных кіламетраў.
Бахрэйн знакаміты здабычай нафты і газу, што робіць яго прыкметным на сусветнай арэне і сярод буйных кампаній. Шчыльнасць насельніцтва Бахрэйна – 2 179 чалавек/км².
Мальдзівы
Сёмым месцам па шчыльнасці насельніцтва зʼяўляюцца Мальдывы. Гэты кірунак вельмі папулярна для рэлакантаў і заможных турыстаў, якія жадаюць адпачыць на беласнежных пясчаных пляжах.
На Мальдзівах жыве каля 530 тысяч чалавек, што больш, чым у любым абласным горадзе Беларусі. Тэрыторыя Мальдзіваў складае прыблізна 298 квадратных кіламетраў.
Шчыльнасць насельніцтва на Мальдывах – 1 779 чалавек/км².
Мальта
Мальта – астраўная дзяржава, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Міжземнага мора паміж Сіцыліяй і Паўночнай Афрыкай. У мінулым Мальта была часткай Брытанскай імперыі, але ў XX стагоддзі атрымала незалежнасць.
Мальта – таксама папулярны турыстычны кірунак, дзякуючы разнастайнай прыродзе, гістарычным славутасцям, а таксама падводнаму свету: сюды прыязджаюць для заняткаў дайвінгам з розных краін.
Шчыльнасць насельніцтва Мальты складае 1 562 чалавекі/км², а ўсяго пражывае ў дзяржаве прыкладна 514 тысяч чалавек.
Бангладэш
Бангладэш – краіна з няпростай гісторыяй: разрываючыся паміж калоніямі, яна набыла незалежнасць толькі ў 1971 годзе.
Насельніцтва Бангладэш складае 166 мільёнаў чалавек, што ў 18,5 разы больш насельніцтва Беларусі. Бангладэш да гэтага часу змагаецца з наступствамі каланіяльнага мінулага, змагаючыся з беднасцю і беспрацоўем. Пры гэтым у рэгіёне даволі высокая нараджальнасць, адпаведна і шчыльнасць насельніцтва: 1 328,7 чалавек/км².
Сінт-Мартэн (нідэрландская частка)
Закрывае спіс краін з самай высокай шчыльнасцю насельніцтва Сінт-Мартэн. Гэты востраў, размешчаны ў Карыбскім моры, дзеляць паміж сабой Францыя і Нідэрланды.
Сінт-Мартэн таксама папулярны сярод аматараў пляжнага адпачынку, а таксама знатакоў гістарычных маршрутаў. На востраве пражывае каля 40 тысяч чалавек, прыкладна як у горадзе Жлобін. Плошча выспы – каля 87 квадратных кіламетраў, шчыльнасць насельніцтва складае 1 300,6 чалавек/км².
Такім чынам, самыя густанаселеныя краіны могуць мець розны эканамічны статус: ад найбагацейшых еўрапейскіх княстваў да краін, якія развіваюцца. Гэта могуць быць як астраўныя тэрыторыі, так і тэрыторыі ўнутры кантынента.
Адзінае, што абʼядноўвае большасць краін са спісу, – гэта каланіяльнае мінулае, якое пакінула след у эканамічным, сацыяльным і культурным развіцці.