11.08.2015 / 13:08

У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці гарыць лес, у Брагінскім — тарфянік.

10 жніўня быў выяўлены лясны пажар на плошчы 4,5 га каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна. Для ліквідацыі пажару задзейнічана шэсць адзінак тэхнікі і 35 чалавек. Па стане на 06.00 11 жніўня плошча пажару складае 2,5 га.

Як паведамляе МНС РБ, таксама 10 жніўня выяўлены тарфяны пажар на плошчы 1 га каля вёскі Катлавіца Брагінскага раёна. Для ліквідацыі пажару задзейнічана пяць адзінак тэхнікі і 16 чалавек. Па стане на 06.00 11 жніўня плошча пажару складае 0,7 га.

Гарыць лес і на тэрыторыі Украіны, недалёка ад мяжы з Беларуссю, паведамляе БелаПАН. Паводле звестак украінскіх СМІ, ачагі ўзгарання на тэрыторыі "Чарнобыльскай пушчы" былі лакалізаваныя яшчэ ў нядзелю, цяпер ратавальнікі спрабуюць ліквідаваць агонь. Да ліквідацыі пажару прыцягнута 97 чалавек і 17 адзінак тэхнікі, у тым ліку тры пажарныя самалёты і верталёт.

Автор:
Фотограф:
i.ytimg.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость