Арганізатары фотавыставы «Прырода беларускі» («She is nature») праз вобразы сучаных, актыўных і прыгожых жанчын, якія працуюць з рознымі тэмамі экалагічнай і прыродаахоўчай галіны, спадзяюцца натхніць астатніх далучацца да экалагічнага руху і аховы навакольнага асяроддзя.
Гераіні фотавыставы – «тэарэтыкі» і практыкі, даследуюць жывёльны і раслінны свет, абараняюць балоты і дрэвы, прасоўваюць экалагічныя падыходы ў розных сферах жыцця, вырошчваюць «арганічную» ежу, вучаць дзяцей быць адказнымі спажыўцамі, прымаюць стратэгічна важныя рашэнні на высокім узроўні і рыхтуюсь прапановы ў «прыроднае» заканадаўства.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, гэта толькі пачатак вялікай працы: калекцыя партрэтаў і гісторый гераінь будзуць пашырацца.
Наведаць выставу можна будзе з 1 па 15 кастрычніка 2015 года ў выставачнай зале Музея гісторыі горада Мінска (вул. Герцэна, 2А). Афіцыйнае адкрыццё выставы а 19.00 гадзіне 1 кастрычніка 2015 года. Выстава праходзіць пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.