11.11.2014 / 23:11

Ідэя стварыць яркі і цікавы экалагічны слоўнік для дзетка і дарослых у арганізацыі існавала даўно. Дзякуючы падтрымцы Школьнага праекту выкарыстання рэсурсаў і энергіі, а таксама сайта SPARE гэта стала магчымым.

У выданне увайшлі малюнкі дзяцей, што прымалі ўдзел у конкурсе "Экаслоўнік". Тэрміны, што сабраныя ў слоўніку неабходна ведаць усім тым, хто неабыякавы да навакольнага асяроддзя, паведамляе "Экапартнёрства".

У час конкурсу дзеці з усёй Беларусі дасылалі свае малюнкі згодна з прапанаванымі ім тэрмінамі. Усяго было даслана 150 работ, жюры адабрала 90 з іх для ілюстрацыі выдання.

Па словах нацыянальнага каардынатара SPARE Наталлі Андрэенка, выпуск выдання ставіць перад сабой мэту экалагічнай асветы дзяцей.

15 лістапада ў Мінску адбудзецца прэзентацыя "Экаслоўніка" пры падтрымцы праекту ЕС "Распрацоўка Стратэгіі інтэграцыйнага кіравання камунальнымі адходамі для ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці". У мерапрыемстве прымуць удзел дзеці, чые малюнкі ўвайшлі ў выданне.

Слоўнік можна спампаваць на сайце "Экапартнёрства".

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость