11.11.2014 / 18:11

На сённяшні дзень 20 рэактараў 13 японскіх станцый праходзяць праверку на адпаведнасць прынятаму ў мінулым годзе ўзроўню бяспекі.

Чакаецца, што перазапуск першага і другога рэактараў АЭС Сэндай адбудзецца ў пачатку 2015 года, згоду на такі крок даў парламент прэфектуры Кагасіма, перадае Telegraf.by.

У канцы кастрычніка такое ж рашэнне прынялі ўлады горада Сацумасэндай, што знаходзіцца ля АЭС. Рашэне на ўзроўні прэфектуры здымае апошнія перашкоды перад аднаўленнем працы атамнай станцыі. І гэта нягледзячы на тое, што паседжанне парламенту Кагосімы праходзіла ў напружанай атмасферы спрэчак. Прыхільнікі працэсу перазапуску рэактараў сцвярджаюць, што высокія цэны адмоўна ўплываюць на эканоміку рэгіёна і краіны ў цэлым, таму такі крок проста неабходны. Іх апаненты настойваюць, што эканамічныя выгоды не могуць апраўдаць той пагрозы, якую нясе выкарыстанне атамнай энергіі.

Да аварыі ў 2011 годзе атамная энергетыка забяспечвала да 30% спажыўцоў краіны.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость