11.11.2015 / 14:11

Адмысловы фотаконкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння, які адзначаецца 11 лістапада ва ўсім свеце стартаваў сёння ў Беларусі. Для ўдзелу любы ахвотны мае сфатаграфаваць ката або котку, што сваімі паводзінамі паказваюць, як берагчы энергарэсурсы.

Конкурс з’яўляецца працягам серыі плакатаў “Нават кот ведае…”, дзе хатні гарэза даваў парады як зэканоміць ваду энергію ды цяпло.

Можа быць ваш кот адсоўвае фіранкі, каб цяпло лепш распаўсюджвалася ад батарэй па ўсім пакоі або сваім выглядам нагадвае, што трэба закрыць кран. Паназірайце за сваім гадаванцам і зрабіце некалькі здымкаў, якія датычныя тэмы энергазберажэння і дашліце іх у “Экапартнэрства”.

Усе пераможцы атрымаюць падарункі ад МГА "Экапартнэрства" і "Голден Глов". Адным з іх будзе святлодыёдная гірлянда, якая ўпрыгожыць інтэр'ер любога дома або школы на зімовыя святы.

Працы на конкурс трэба даслаць да 12 снежня. Фатаздымкі, зробленыя здымачом ці нават мабільным тэлефонам, трэба накіраваць на электронную пошту spare@ecopartnerstvo.by з пазнакай "Нават кот ведае..." (па-руску "Даже кот знает").

Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу можна прачытаць на сайце ecopartnerstvo.by і spare-belarus.by.

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя да 17 снежня.

В Гомеле прошла юбилейная акция помощи бездомным животным «Подари им шанс» (фото)

Автор:
Фотограф:
vk.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость