11.11.2015 / 12:11

Сёння ў Міжнародны дзень энергазберажэння ў Беларусі распачынаецца конкурс фотаздымкаў на тэму энергазберажэння. Каб у ім паўдзельнічаць, трэба зрабіць здымак ката, які сваімі паводзінамі паказвае, як берагчы энергарэсурсы. Конкурс ладзіць аб'яднанне "Экапартнэрства".

"Магчыма, ваш кот адсоўвае фіранкі, каб цяпло лепш распаўсюджвалася ад батарэй па ўсім пакоі або сваім выглядам нагадвае, што трэба закрыць кран... Паназірайце за сваім улюбёнцам, зрабіце некалькі здымкаў, для якіх падыдзе слоган "Нават кот ведае...", і дашліце іх у "Экапартнэрства", - кажуць арганізатары конкурсу.

Пераможцы атрымаюць падарункі ад МГА "Экапартнэрства" і "Голден Глов". Адным з падарункаў будзе святлодыёдная гірлянда, якая дапаможа ўпрыгожыць інтэр'ер дома ці школы на зімовыя святы.

Працы на конкурс трэба даслаць да 12 снежня. Фотаздымкі, зробленыя фотаапаратам ці нават мабільным тэлефонам, трэба адправіць на электронную пошту spare@ecopartnerstvo.by з пазнакай "Нават кот ведае..." (па-руску "Даже кот знает").

Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу можна прачытаць на сайце ecopartnerstvo.by і spare-belarus.by.

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя да 17 снежня.

У Гродне працуе гатэль для хатніх жывёлаў

Фотограф:
liveinternet.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость