11.11.2016 / 14:11

Прыдумаў акцыю яшчэ 2 гады таму жыхар Петразаводска Сяргей Чарняўскі. Ён прапаноўваў змагацца з забруджваннем паветра з дапамогай пасадкі дрэў.

Ідэю падхапілі ў многіх краінах свету. Удзел у акцыі прынялі больш за 100 гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі, пішуць vitvesti.by.

Людзі імкнуцца яшчэ раз акцэнтаваць увагу на праблемах экалогіі. Вясной і восенню на ўласных падворках і тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў актывісты высаджваюць саджанцы кедра, туі і лістоўніцы, бо менавіта яны выдзяляюць больш за іншыя расліны карысных для арганізма фітанцыдаў.

У Браславе арганізатарамі акцыі сталі Канстанцін і Яўгенія Далецкія. Праз сеціва брат і сястра запрасілі жыхароў раёна аб’яднацца і набыць маладыя дрэўцы. На прапанову адгукнуліся многія. У выхадныя агульнымі намаганнямі яны высадзілі каля 300 саджанцаў кедра і туі, а таксама падарылі іх сельсаветам, дзіцячым садам і школам.

Вясной будучага года, спадзяюцца Далецкія, акцыя набудзе больш шырокі маштаб.

Автор:
Фотограф:
Адкрытыя інтэрнэт-крыніцы
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость