«Кінбурнская каса — гэта таксама Мікалаеўская вобласьць і, на жаль, таксама пад акупацыяй. І наступствы гэтай акупацыі гэтага запаведніка будуць, на жаль, катастрафічныя. І, відаць, спатрэбяцца дзесяцігодзьдзі, каб аднавіць гэты прыродны парк», — сказаў у камэнтары Радыё Свабода прэс-афіцэр Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Дзмітро Плецянчук.
Увечары 10 лістапада дэпутат і сакратар парламэнцкага камітэту па нацыянальнай абароне і выведцы, які ўдзельнічае ў абароне Мікалаеўскай вобласці з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання, Раман Кастэнка заявіў, што Мікалаеўская вобласць «цалкам вызваленая».
Па словах кіраўніка Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталя Кіма, цяпер «ніякія групы, дэлегацыі і журналісты не дапускаюцца ў вызваленыя вёскі».
«Выключнае права на відэаздымку цяпер маюць Узброеныя сілы Ўкраіны», — падкрэсліў ён.
Кім таксама заклікаў жыхароў вызваленых населеных пунктаў не сьпяшацца вяртацца дадому.