11.12.2022 / 08:12

Мы пачынаем серыю падкастаў, у якіх будзем размаўляць з рознымі людзьмі, у розных местах, на розных мовах, але ж на адну тэму. Як і чаму людзі займаюцца экалагічнымі пытаннямі і што іх натхняе рабіць гэта сёння. 

“Зялёныя размовы” – гэта падкаст-вандроўка па экалагічным актывізме. Мы сустракаемся з актывістамі і экспертамі ў розных краінах свету. Абмяркоўваем з імі вострыя пытання, слухаем цікавыя гісторыі, робім абстрактныя паняцця зразумелымі і даем парады тым, хто хоча ісці зялёным курсам. 

Праз серыю падкастаў “Зялёныя размовы” мы паспрабуем зразумець, чаму некаторыя людзі вырашаюць звязаць сваё жыццё менавіта з пытаннямі экалогіі. Мы будзем размаўляць з экспертамі, журналістамі, актывістамі, тымі, хто зрабіў ужо шмат крокаў па зялёнаму шляху і з тымі, хто толькі пачынае сваю вандроўку.

Адным з галоўных лейтматываў нашых размоў стане пытанне таго, што людзей натхняе. Чаму яны вырашылі калісьці звязаць сваё жыццё з абаронай наваколля і чаму яны займаюцца гэтым да сённяшняга часу. Як захоўваюць настрой і жаданне цікавіцца “зялёнымі” пытаннямі. 

Дыялог – гэта добрая магчымасць зразумець, чаму экалагічныя пытанні такія важныя і як іх вырашэнне можа дапамагчы справіцца з выклікамі сучаснасці. Разумення мэты экалагічнай дзейнасці надае сіл, а сустрэча з аднадумцамі з’яўляецца добрым стымулам працягваць працу. 

Мы заўжды цікавімся чым займаюцца нашыя героі. Таму кожны падкаст гэта таксама і гісторыя, і невялічкая лекцыя па той ці іншай тэме. Але ж галоўнае мы спрабуем пазнаць, што для суразмоўца і суразмоўкі значыць ісці “зялёным” шляхам, весці экалагічны лад жыцця.

Кожны глядзіць на гэта са свайго боку. З кімсьці мы размаўляем пра арганічную сельскую гаспадарку. З кімсьці  пра клімат, пра экалагічны актывізм, пра “зялёную палітыку”. З кімсьці пра біяразнастайнасць. А нехта цікавіцца больш пытаннем адходаў. Тэм шмат і кожная з іх важна для разумення цэлага.   

Будзем удзячны за водгукі пра нашую вандроўку і прапановы для новых сустрэч праз любыя сацыяльныя сеткі, пошту ці месенджеры.
 

Паслухаць першую "Зялёную размову" з эксперткай па кліматычнай палітыцы Марыяй Фалалеевай можна ўжо зараз

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость