На дадзены момант назіраюцца адзінкавыя выпадкі выхаду вады на лёд і на пойму. На большасці рэк лёдастаў захоўваецца, праўда ў большасці выпадкаў ён ужо з палонкамі і закраінамі. Структура і таўшчыня лёду сталі неаднароднымі. «Зараз вельмі небяспечна выходзіць на лёд. Ні ў якім разе нельга пакідаць побач з вадаёмамі дзяцей без нагляду. Аматарам падлёднай лоўлі таксама варта добра падумаць, ці апраўданы іх рызыка знаходжання на такім ненадзейным лёдзе», - паведаміла начальнік аддзела гідралогіі абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Вольга Калугіна.
У цэлым зімовая паводка на рэках вобласці працягваецца. За апошнія суткі на рэках у кантрольных пунктах зафіксаваны ўздым вады ад 1 да 15 см. З-за поўнай адсутнасці снегу ў рэгіёне ўсе гэтыя працэсы пакуль не ўяўляюць пагрозы населеным пунктам.