12.05.2015 / 11:05

Ён праводзіцца ў межах Тыдня ўстойлівага развіцця і прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі.

Як паведамляе «Рэгіянальная газета», удзел у экалагічным веласіпедным прабегу прымуць каля 40 чалавек: віляйчан, гасцей горада, журналістаў. Яны пазнаёмяцца з тым, як ажыццяўляюць праекты ачысткі Пляснянкі і па раздзельным зборы смецця, што робяць у горадзе для аматараў веласіпедаў, пабываюць у Доме рамёстваў і на Вілейскім вадасховішчы.

Ад'езд намечаны ў 12.30 ад цэнтральнай плошчы, расказала старшыня праўлення грамадскага аб'яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага раёна «ЗОВіК» Таццяна Цітуленка.

Автор:
Фотограф:
rh.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость