У сувязі з падвышанай пажаранебяспечнай абстаноўкай з 10 чэрвеня забаронена наведваць лясы на Мазыршчыне і ў Калінкавіччыне. Раней падобныя абмежаванні ўжо былі аб'яўленыя ў Хойніцкім, Нараўлянскім ды Брагінскім раёнах. Парушальнікаў будуць чакаць істотныя штрафы, паведамляе газета "Палессе сваімі вачыма".
Абмежаванне наведвання лясных масіваў улады распаўсюдзілі і на Мазырскі ды Калінкавіцкі раёны.