12.07.2019 / 12:07

Жыхарам Вілейскага раёна стане лягчэй арыентавацца, куды здаць старую бытавую тэхніку, шыны або аўтамабільныя акумулятары, кажуць арганізатары.

Выйшаў у свет даведнік з рэкамендацыямі, як правільна паступаць з рознымі відамі адходаў. Публікацыя мае зручны кішэнны фармат і змяшчае шмат карысных адрасоў.

Кожны разварот міні-даведніка змяшчае карысную інфармацыю пра пэўнага выгляду адходы.

Ёсць рэкамендацыі, як з ім правільна абыходзіцца і адрасы на тэрыторыі Вілейскага раёна, дзе прымаюць іх на перапрацоўку .

Вы знойдзеце рэкамендацыі, якія раскажуць, куды падзець старыя градуснікі, лямпы, шыны, бытавую тэхніку, будаўнічае смецце, мэблю і старую вопратку.

Таксама брашура змяшчае інфармацыю аб тым, як сартаваць адходы або займацца кампаставаннем арганічных адходаў.

Наклад брашуры – тысячу асобнікаў.

На тэрыторыі Вілейшчыны даведнік будуць распаўсюджваць бясплатна.

Пытайцеся пра яго ў Вілейскаім ЖКГ.

Электронны варыянт брашуры можна паглядзець па спасылцы.

Таксама даведнік можна спампаваць у інфацэнтры аб працы камунальных службаў Вілейкі.

Даведнік падрыхтавала МГА «Экапартнёрства» сумесна з ГУП «Вілейскае ЖКГ» пры падтрымцы праекту «Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

 Старонка з даведніка
Старонка з даведніка

 

Источник:
Автор:
Фотограф:
Linus Schütz, pixabay.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость