"Вось так цяпер выглядаюць дзіцяняты двухколернага кажана (Vespertilio murinus). Калі вы знайшлі такое дзіцянятка, найлепшым выйсцем будзе напаіць яго вадой і падсадзіць у шчыліну, адкуль ён выпаў. Не забывайцеся - яго шукае маці!" - піша "Кажанапаліс" на сваёй старонцы.
Лета – напружаны і складаны сезон для кажаноў. Вясной цяжарныя самкі ўжо сфармавалі мацярынскія калоніі і засялілі свае летнія сховішчы – гарышчы і іншыя цёплыя месцы.
У чэрвені ў самак роды, кожная нараджае 1-2 кажанят. Калонія – гэта невялікі радзільны дом, і там бывае шумна. Не хвалюйся і не турбуй кажаноў! Ад іх няма ніякай пагрозы, тым больш што кажаны – жывёлы, якія знікаюць. Усе іх віды ў Беларусі ахоўваюцца законам, а восем відаў уключаныя ў Чырвоную кнігу.
Беларускія кажаны абсалютна няшкодныя – яны ніколі не нападаюць на чалавека і практычна не нясуць ніякай пагрозы. Але трэба памятаць некалькі базавых правіл бяспекі:
Пасля вывядзення дзіцянят кажаны пакідаюць свае летнія сховішчы і адлятаюць на зімоўку. Адбываецца гэта звычайна цягам жніўня.
Кантакты: Аляксей Шпак, +375 29 2139257 (МТС, Viber).