Знойдзеныя скамянелыя косткі невядомага для навукі віду, які атрымаў характэрную назву Heracles inexpectatus, дазваляюць ўпэўнена прызнаць гэты зніклы від самым вялікім сярод папугаяў. Палеантолагі, якія ацэньваюць узрост знаходкі ў 19 мільёнаў гадоў таксама кажуць, што вымерлы папугай важыў каля 7 кг і быў каля 1 метра вышынёй! А гэта прыкладна ў два разы больш, чым у какапо:
"Новая Зеландыя добра вядомая сваімі гіганцкімі птушкамі. І гэта не толькі раслінаедныя моа, якія дамінавалі на адкрытых месцах, але таксама гіганцкія гусі і пастушкі adzebill’ы, якія кантралявалі мясцовыя лясы ці гіганцкіх памераў арол Гааста, які кантраляваў тут неба.
Мы даследуем мясцовыя скамянеласці апошнія 20 гадоў, і штогод апісываем тут новыя для навукі вымерлыя віды птушак і іншых жывёл. І хаця гіганцкі папугай, без сумненняў, самая дзіўная наша знаходка, наперадзе нас чакае шмат адкрыццяў іншых нечаканых відаў", - кажа прафесар Трэвар Уорфі (Trevor Worthy) з універсітэту Flinders.
Падрабязнае апісанне знаходкі апублікаванала ў часопісе Biology Letters каманда экспертаў з універсітэту Flinders, UNSW Sydney і музею Canterbury (Аўстралія).
"Астравы Новай Зеландыі маюць большую плошчу і экалагічна больш складаныя, чым большасць іншых архіпелагаў. Без наземных звяроў лакальная авіфауна сфармавала вялікую разнастайнасць гіганцкіх птушак, якія з маглі паспяхова выконваць іх функцыі” – дадае прафесар Уорфі.
Прафесар Майк Эрчэр (Mike Arche) з UNSW Sydney лічыць, што параўнальная рэдкасць парэшткаў гіганцкага папугая можа сведчыць пра яго знаходжанне на вяршаліне тагачаснай харчовай піраміды як драпежніка, тым больш яго вялізная дзюба магла з поспехам дапамагаць яму харчавацца не зусім звыклай для сучасных папугаяў ежай.
Тэкст падрыхтаваны АПБ паводле www.rnz.co.nz (тэкст і малюнкі рэканструкцыі).