Хлопцы пайшлі працаваць у камунгас і дапамагалі прыбіраць вуліцы, піша petrikov.by.
«Самая цікавая знаходка была, калі дапамагалі чысціць сутарэнні, – рассказаў Ян. – Знайшлі глушыцель ад матацыкла. Вось гэта было сапраўды цудам!».
«Працавалі ўсе тры летнія месяцы, зарабілі каля трох мільёнаў, – дадае Антон. – Час хутка прайшоў. І мы прывыклі рана ўставаць. У самым пачатку школьнікоў было больш. Да канца дайшлі самыя стойкія».
У камунгасе паведамілі, што брыгада школьнікаў працавала на аб’ектах добраўпарадкавання горада на працягу ўсіх летніх канікулаў. Юнакі і дзяўчаты былі заняты ўборкай вуліц, месцаў грамадскага карыстання, праполваннем кветнікаў і іншымі работамі.