Ладзіла для пастаяльцаў установы мерапрыемствы, вяла сацыяльныя праекты. Але вясной бягучага году дзяўчына вырашыла звольніцца і пераехаць жыць на вёску.
Суіснаваць з прыродай у Дашы атрымалася ад самага пачатку. Праўда першы час крыху бянтэжыла, калі раніцай у госці да падворку прыходзілі касулі і крычалі. Чуць іх так блізка было нязвыкла. Аднак дзяўчына тлумачыць гэта тым, што "усе мы людзі культурнага асяроддзя".
А вось з агародам “пакуль вайна”.
"Трэба ведаць калі палоць, бо тыдзень раней, тыдзень пазней — эфект не той. Я падглядаю за суседзямі, яны пайшлі і ты туп-туп-туп", — смяецца Даша.
Як дзяўчына знайшла сябе на вёсцы, хто ёй дапамагае адаптавацца і як Даша займае свой вольны час, чытайце і глядзіце ў новым спецпраекце Зялёнага партала “Збегчы з гораду і разлічваць на сябе”.