Неспрыяльная сітуацыя назіраецца ў сталіцы Літвы яшчэ з канца кастрычніка, штодзень дзіцячыя садкі атрымоўваюць рэкамендацыі не выпускаць дзяцей на вуліцы, перадае Delfi.
Па словах прадстаўніка бюро грамадскага здароўя пры Вільнюскай мэрыі Давіле Йокубавічуце, гэта можа паўплываць на стан здароўя, асабліва небяспечна знаходзіцца на вуліцы дзецям і дарослым, што хварэюць на хранічныя захворванні дыхацельных шляхоў ці сістэмы кровазвароту.
Аднак, ні ў якім разе нельга адмаўляцца ад праветрывання памяшканняў нават у такія дні, дзеля бяспекі неабхдна накідваць на форткі мокрыя простані, што будуць стрымліваць цвёрдыя часціцы.
Сітуацыя з забруджаннем паветра назіраецца не толькі ў Вільнюсе, але і Клайпедзе, і Каўнасе.
У бліжэйшыя дні чакаецца надвор'е без дажджоў і са слабым ветрам, таму ўмовы для зніджэння ўзроўню забруджання будуць неспрыяльнымі.