13.11.2014 / 00:11

Лёс некалькіх жылых кварталаў у Цэнтральным раёне Мінска можна разыграць па розных сцэнарах, але ўлады не перастаюць нагадваць, што тэрыторыя мае вельмі вялікую горадабудаўнічую каштоўнасць.

На прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме зайшла гаворка пра набалелае пытанне будучыні жылых кварталаў у цэнтры, паведамляе "Агенство Минск-Новости".

Па словах намесніка старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму Паўла Лучыновіча, жыллё ўзводзілася ў свой час на ўскрайку горада, у раёне Камароўскага балота. Забудова вялася па тыпавым маскоўскім праекце і на сённяшні дзець УП "Мінскградо" распрацоўвае дэтальны план на гэту тэрыторыю.

Але гарадскія ўлады сцвярджаюць, што гатовы ісці на перамовы і абмеркаванні з архітэктурнай грамадскасцю, ініцыятыўнымі групамі наконт таго, якім чынам лепш правесці рэканструкцыю гэтага раёну. Жылыя кварталы не могуць знаходзіцца ў такім занядбаным стане, таму ўладам і жыхарам неабходна прыйсці да кампрамісу. І ў той жа момант намеснік старшыні нагадвае, што павінны ўлічвацца той факт, што горадабудаўнічая каштоўнасць тэрыторыі вельмі вялікая. Таму для прыняцця рашэння неабходны аналіз па стану дамоў, а таксама сацыяльны зрэз, каб даведацца пра жаданні саміх жыхароў.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость