Праз разбурэнне дамбы вада ў рацэ Воўчая ўжо ўзнялася на метр. Населеныя пункты ўздоўж ракі пакуль не падтопленыя, хаця рызыка падтапленняў існуе, пішуць «Навіны Данбаса».
Пра разбурэнне дамбы паведамілі ўкраінскія і расійскія тэлеграм-каналы.
Інфармацыя аб тым, хто менавіта яе разбурыў — УСУ або войскі РФ — адрозніваецца.
Паводле адных каналаў, гэта зрабілі УСУ, каб пазбегнуць акружэння, паводле іншых, гэта быў прылёт расійскай ракеты.
У Курахаве размешчаны важны лагістычны хаб украінскіх войскаў.
УС РФ спрабуюць узяць Курахава ў атачэнне. Курахоўскае вадасховішча абараняе горад на поўначы, таму расійскія вайскоўцы спрабуюць абысці яго. Сяло Старыя Церны, у якім знаходзілася падарваная дамба, было адной з мэтаў гэтага прасоўвання.
Страта Курахава фактычна пакладзе канец супраціву УСУ на тэрыторыі паўднёвага Данбаса.