12.12.2014 / 11:12

Даследаванне на гэту тэму правёў Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, падрыхтаваўшы па яго выніках аналітычны дакумент.

Такога кшталту маніторынг знешняй дапамогі неабходны для забеспячэння большай адкрытасці працэсу, а таксама пашырэння грамадскага кантролю за выдзяляемымі сродкамі, паведамляецца на сайце "Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі".

У дакуменце аўтары, Андрэй Ягораў і Алена Зуйкова, абмалявалі агульную карціну знешняй дапамогі нашай краіны за перыяд 2006-2012 гады з акцэнтам на пытанні фінансавай падтрымкі дзейнасці грамадскай супольнасці, а таксама месца ЕЗ і яго краін-членаў у сістэме донарскай дапамогі. Дадзеная работа з'яўляецца працягам даследавання Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, што было праведзена ў мінулым годзе.

Дадзеныя пра дапамогу браліся з адкрытых крыніц, такіх як: Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, EuropeAid, нацыянальнае агенства развіцця (Sida, Polska pomoc, BMZ і інш.). Аднак гэта ў сваю чаргу прадугледжвае пэўную абмежаванасць на магчымасці аналізу ў сувязі з непаўнатой дадзеных, т.к. абмежаванай з'яўляецца такая інфармацыя, як размеркаванне дапамогі донараў па каналах і накірунках. Таму ў даследаванні аналізуецца размеркаванне па каналах і сектарах з боку 15 краін-членаў ЕЗ: Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Італіі, Іспаніі, Люксембурга, Нідэрландаў, Партугаліі, Фінляндыі, Францыі і Чэхіі. Гадавы ж аб'ём дапамогі астатніх краін-членаў нязначны, што дазваляе размяркоўваць атрыманыя схемы на структуру дапамогі ўсіх краін-членаў ЕЗ разам узятых. Выключэннем з'яўляецца толькі Швецыя і Польша, але ў першым выпадку адсутнічаюць поўныя дадзеныя пра дапамогу за 2012 год, у дргуім - няма дэталізаваных дадзеных. Вядома, што гэта можа ствараць пэўныя хібы агульнай схемы. З гэтай прычыны ў агрэгаваныя дадзеныя за 2006-2012 гады і за 2012 год уключана інфармацыя пра дапамогу вышэй узгаданых 15 краін, а ў неабходных выпадках пазначалася, што з аналізу выключаны Польша і/ці Швецыя.

Дакумент можна спампаваць на сайце Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость