13.02.2024 / 22:02

Разам з Аляксандрам Кабанавым ён змагаўся супраць будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода "Ай-Пауэр".

Скрыншот стрыма
Скрыншот стрыма

Пра тое, што вядомы брэсцкі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін, які быў вызвалены з турмы ў снежні 2022 года, выехаў з Беларусі за мяжу, стала вядома са стрыма «Народны рэпарцёр», які вядзе ягоны сябар і калега Аляксандр Кабанаў. 

У красавіку 2021 года абодвух блогераў асудзілі да 3 гадоў калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Аляксандр Кабанаў выехаў з Беларусі амаль адразу пасля вызвалення, у канцы студзеня 2023 года. А Сяргей Пятрухін пасля вызвалення крыху больш за год жыў у Беларусі.

«Аднак я бачыў, што хмары згушчаюцца, і праз страх зноў быць арыштаваным і атрымаць тэрмін я вырашыў з'язджаць. Таму 10 лютага 2024 года я з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з'ехаў з краіны», — паведаміў сам Пятрухін.

Цяпер ён маю патрэбу ў падтрымцы. Яму трэба зняць кватэру, аплаціць базавыя патрэбы і набыць просты ноўтбук для працы.

Дапамагчы блогеру можна па спасылцы (не рабіце гэтага, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі!)

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость