Ад Вас чакаем:
- досьвед журналістскай / рэдактарскай працы;
- навыкі напісання інтэрв'ю, артыкулаў, нататак, кароткіх аператыўных навінаў па прынцыпах інтэрнэт-журналістыкі;
- валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі;
- досыць высокі ўзровень валодання камп’ютарам і офіснымі праграмамі;
- праактыўнасць, хуткасць рэагавання і адказнасць;
- пачуцце гумару вітаецца.
Будзем рады, калі Вы, як мясцовыя жыхары, самі зможаце прапанаваць тэмы па асвятленню брэсцкіх экапраблем і іх рашэнняў.
Са свайго боку абяцаем:
- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
- магчымасць росту і коўчынг;
- удзел у экалагічных мерапрыемствах і карпаратывах;
- цікавыя івэнты і наведванне семінараў, канферэнцый;
- разнастайную дапамогу і падтрымку;
- дружную творчую каманду.
Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную пошту: greenbelarus.editor@gmail.com да 23 красавіка ўключна.