14.05.2015 / 01:05

Напярэдадні сусветнай акцыі па ўборцы смецця «Зробім!», якая пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз 16 мая, адбудзецца кінапрагляд дакументальнага фільма «Смецце» (2012) у рамках ініцыятывы Моладзевага адукацыйнага цэнтра «Фіальта» (вул. Мясникова, 35) «Movie Night».

Кінастужка дэманструе смецевыя наступствы, якія нясе з сабой «аднаразовае» пакаленне чалавецтва, калі рэчы звозяцца на звалкі ў неверагодных аб'ёмах і аказваюць як на навакольнае асяроддзе, так і на здароўе людзей негатыўны ўплыў. Разам з акцёрам Джэрэмі Айрансам у гледача ёсць унікальная магчымасць здзейсніць падарожжа на звалкі ў розных канцах свету і сваімі вачыма ўбачыць маштабы праблемы, а таксама заняцца пошукам рашэнняў.

Кінапрагляд пройдзе 14 мая (чацвер) а 19.00, пасля чаго удзельнікаў чакае дыскусія-абмеркаванне: кожны зможа распавесці пра сваё бачанне і прапанаваць выхады з сітуацыі глабальнага засмечвання планеты. Акрамя гэтага, на мерапрыемстве можна будзе больш даведацца пра акцыю «Зробім!» і далучыцца ці прапанаваць свае месцы, што патрабуюць прыбірання.

Увахад на кінапрагляд вольны!

 

Автор:
Фотограф:
Анна Дапшевичюте
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость