13.06.2016 / 16:06

У Сусветны дзень навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня дзеткі і дарослыя па ўсёй краіне малявалі закаханага гогаля. Сёлета ў штогадовым конкурсе малюнка на асфальце кампаніі «Птушка года» паўдзельнічалі больш за 300 чалавек.

Мэта конкурса — звярнуць увагу дзетак і дарослых на момант «закаханасці» птушкі 2016 года, працэс такавання. Заляцаецца да самкі, такуе птушка года вельмі адметна: самец выцягвае шыю наперад, затым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба, пры гэтым адштурхаецца лапамі і ўздымае фантан пырскаў.

Кожны ўдзельнік намагаўся адлюстраваць гэты няпросты працэс, а навучэнцы «Крылатага дазора» і «Юны арнітолаг» ПДіМ «Золак» г. Минска пад кіраўніцтвам Ірыны Бірынай-Паўлавай намалявалі цэлую гісторыю.

Журы вызначыла наступных пераможцаў.

Па колькасці адначасовых удзельнікаў і маштабу малюнка перамаглі навучэнцы ДУА «СШ №2  г.п. Шаркаўшчына», удзельнікі клуба «Крылаты дазор» пад кіраўніцтвам Аксаны Пачэпка. Адначасова малявалі гогаляў 38 чалавек.

Па арыгінальнасці задумы і якасным выкананні 1 месца займае «Крылаты дазор» ДУА «СШ №2 г. Чавусы» пад кіраўніцтвам Кацярыны Малолавай.

2 месца — у навучэнцаў Крылатага дазора ДУА «СШ № 11 г. Мазыра» — Крысціны Кудравец, Анастасіі Шкурко пад кіраўніцтвам Валянціны Азёма.

3 месца занялі навучэнцы «Крылатага дазора» ДУА «Меркулавіцкая сярэдняя школа Чачэрскага раёна» пад кіраўніцтвам Марыі Харкуновай.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость