Кіраўнік ведамства Андрэй Каўхута заявіў пра гэта ў эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, паведамляе БЕЛТА.
Андрэй Каўхута канстатаваў, што ў цяперашні час у Беларусі адсутнічае сістэма мер, якая вызначае экалагічнасць прадукту. «Гэта важны і актуальны накірунак. Мы выкарыстоўваем усе нашы магчымасці, каб увесці гэтую сістэму ў Беларусі. Каб нашы людзі маглі ўбачыць, што гэта экалагічны прадукт, пацверджаны адпаведным знакам, які прайшоў пэўны кантроль», — сказаў міністр.
У цэлым, ён адзначыў, што ў Беларусі вялікая ўвага надаецца пытанням экалогіі, укараненні экалагічных «зялёных» тэхналогій у паўсядзённае жыццё і прамысловасць. Урадам распрацавана і прынята стратэгія экалагічнасці эканомікі, ўкаранення «зялёнай» эканомікі.