13.08.2015 / 15:08

Гарадзенка Алiна дзелiцца ў сваiм блогу добрым рацэптам хатняга лiманаду. Пачаставалiся i мы.

"Спёка дапякла ўжо ўсім. І кожны шукае свой спосаб прахаладзіцца. Для мяне адзін з самых улюбёных пятрушкавы ліманад. Чаму пятрушкавы? Пэўна здзівіцеся вы... Тлумачу. Калі ў спёку мы пацеем, то губляем між іншага фосфар, які неабходны нашаму арганізму. Калі яго за мала, то пачынаюць пухнуць рукі і ногі. Замест таго, каб купляць чарговую таблетку, варта есці больш памідораў, бананаў, грэйпфрутаў і пятрушкі" - пiша Алiна.

Для прыгатавання нам спатрэбяцца: 

  • пучок пятрушкі
  • сок цытрыны
  • крыху цукру ці мёду да смаку
  • газаваная вада

Пятрушку мыем. З цытрыны выціскаем сок. У слоік заліваем сок з цытрыны, ваду, дадаем пятрушку і цукар да смаку. Блэндэруем, падаем з лёдам і кавалкамі цытрыны.

П’ем літрамі!

Чакаем ад вас рацэптаў, якiмi напоямi цешыцеся вы ў сёлетнюю спякоту: grodno.greenbelarus@gmail.com 

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость