13.11.2015 / 12:11

Горад над Сожам – другі па велічыні населены пункт Беларусі і мае вельмі буйную прамысловую базу. Але за тэхналагічны прагрэс даводзіцца плаціць коштам забруджвання навакольнага асяроддзя. Мы падрыхтавалі для вас ТОП самых неэкалагічных прадпрыемстваў Гомеля.

1. Хімзавод – нумар адзін у нашым ТОПе. Хімічная прамысловасць па факце не можа быць экалагічнай. Пра колькасць адкідаў кажуць знакамітыя “гомельскія Альпы”. Гэта –  тое, што мы бачым, а колькі з гэтага даўно атруціла грунтавыя воды, атмасферу і прылеглыя лясы – можна толькі здагадвацца.

2. Гомелькабель знакаміты сваёй “цудоўнай” тэхналогіяй – выкідваць смуродны дым па начах. Жыхары прылеглых раёнаў дыхаюць ім яшчэ з савецкіх часоў. На шчасце апошнім часам тэмпы працы заводу падаюць праз спад вытворчасці, і выкідаў становіцца меней.

3. ЗЛІН. На гэтым заводзе акрамя непасрэдна ліцейных цэхаў працуюць таксама гальванічныя, на якіх выкарыстоўваецца шэраг кіслотаў. У выніку атрымліваецца шмат шкодных адкідаў.

4. Цэнтраліт. Яшчэ адно ліцейнае прадпремства. Шкодныя выкіды ў атмасферу ідуць з яго напрацягу мноства гадоў.

5. Станкагомель таксама мае ліцейны цэх. Наогул у Гомелі, як бачым, працуе некалькі ліцейных цэхаў і нават буйных заводаў, спецыялізацыя якіх ліццё. Усе яны альбо знаходзяцца у самім горадзе, альбо на яго ўскрайку, але ўсё адно недалёка ад жылых раёнаў.

6. Электраапаратура. Галоўная экалагічная пагроза гэтага прадпрыемства ў працы з пластыкамі. У выніку іх апрацоўкі таксама ўтвараецца шэраг небяспечных адкідаў. Шчыра сказаўшы, скаладана знайсці нават у машынабудаванні завод, які не працуе з пластыкавымі дэталямі, а значыць большасць гомельскіх заводаў маюць такую праблему. Таму да Электраапаратуры ў кампанію можна дадаць яшчэ шэраг назваў. Канешне, гэта не хімічныя заводы і не ліцейкі, але і цалкам экалагічнай гэтую вытворчасць назваць не атрымліваецца.

7. Тлушчакамбінат. Мабыць для экалогіі і не вельмі шкоднае прадпрыемства, бо адкіды з яго цалкам арганічныя, але мясцовыя жыхары пакутуюць праз невыносны смурод – дадатны складнік тэхналогіі вырабу тлушчу.

8. Завод хімічнага мелу – прадпрыемства, якое замыкае наш ТОП. Канешне па сваім уздзеянні яно павінны стаяць у першай пяцёрцы. Але завод даўно не працуе і яго цэхі арандуюць розныя невялікія прадпрыемствы, не звязаныя з хімічнай галіной. Таму гэта можна лічыць зменай да лепшага – адным атрутным заводам у Гомелі стала менш.

Але тыя што ёсць знішчаюць нашае здароўе кожны дзень. Хто падлічыць колькасць алергікаў, і тых людзей, каго забруджаная гомельская атмасфера ўзнагародзіла шэрагам хвароб дыхальнай сістэмы?

Автор:
Фотограф:
gjk.by, geolocation.ws, eparhiya.by, arw.gov.by, wikimapia.org, gomeltut.by, nbr-by.com
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость