14.01.2015 / 16:01

Магістарская праграма Erasmus Plus "Аквакультура, навакольнае асяроддзе і грамадства” распрацавана для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў сусветнай індустрыі аквакультуры.

  • для каго: бакалаўры ў галіне экалагічных ці сацыяльных навук

  • дзе: Вялікабрытанія, Грэцыя, Францыя

  • калі: 2015-2017 гг.

  • фінансавыя ўмовы: стыпендыя

  • дэдлайн: 20/02/2015 www.sams.ac.uk

Праграма ажыццяўляецца на базе трох універсітэтаў: універсітэта ў Шатландыі, на Крыце і Францыі. Двухгадовы курс арыентаваны на таленавітых замежных студэнтаў са ступенню бакалаўра ў экалагічных ці сацыяльных навуках, а менавіта:

  • усе спецыяльнасці, звязаныя з аквакультурай;
  • біялогія і водная біялогія;
  • навукі аб навакольным асяроддзі і марскіх рэсурсах;
  • экалагічная эканоміка і палітыка.

Кандыдаты павінныя валодаць ангельскай мовай і прадставіць вынікі тэста IELTS (6,0 – 6,5).

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, падарожжа.

Збор за падачу заяўкі складае £ 100.

Больш падрабязна пра ўмовы і неабходныя дакументы для стыпендыі глядзіце на сайце www.sams.ac.uk

Источник:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость