За некалькі гадзін было сабрана ў мяхі каля 70 кг смецця. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена экалагічная гульня «Павуцінне», падчас якой кожны з удзельнікаў акцыі даў абяцанне ахоўваць навакольнае асяроддзе. Да таго ж актывісты заклікаюць і ўсіх адпачывальнікаў. Іх просяць забіраць смецце з сабой і выкідваць яго ў кантэйнеры ў горадзе.
Экалагічную акцыю па ўборцы прыбярэжнай паласы правялі супрацоўнікі кафедры медыцынскай біялогіі і генетыкі Гомельскага медуніверсітэта. Да іх далучыліся беларускія гайды і нават некалькі энтузіястаў з ліку выпадковых мінакоў.