15.04.2016 / 01:04

Першымі з пладовых дрэў у новае ўбранне, якое нагадвае ўбор нявесты, апрануліся абрыкосы, слівы і алыча. Іх каляровая гама, якая радуе вока, вар'юецца ад белага да цёмна-ружовага.

Па словах асістэнта кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны Святланы Жадзько, гэта азначае, што дрэвы ўжо атрымалі суму станоўчых тэмператур, якая патрабуецца для зацвітання. «Гэткія раннія тэрміны пачатку вегетацыі прадвызначыла мяккая зіма, а таксама дастаткова цёплыя сакавік і красавік», — лічыць яна.

У апошнія гады на паўднёвым усходзе Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя ў бок больш ранняга пачатку цвіцення пладовых дрэў. За апошнія 10-15 гадоў гэта зрушэнне склала як мінімум два тыдні: з канца красавіка да сярэдзіны месяца. «Гэты факт з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем таго, што ў нашай краіне назіраецца пацяпленне клімату. Магчыма, на паўднёвым усходзе гэта больш выяўлена», — адзначыла спецыяліст.

З практычнага боку перыяд цвіцення патрабуе спынення ўсіх аперацый па абразанні дрэў, а таксама апрацоўцы іх пестыцыдамі. «Руплівыя гаспадары ўсё гэта зрабілі загадзя. Цяпер для садаводаў важна, каб кветкі не загінулі з-за магчымага вяртання халадоў. На наступным тыдні сіноптыкі абяцаюць паніжэнне тэмпературы. Хацелася б, каб у вобласці ў гэтым годзе вырас багаты ўраджай садавіны», — сказала Святлана Жадзько.

Чытайце таксама:

Сруб Гомеля: чем грешат озеленители городских улиц

Автор:
Фотограф:
liveinternet.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость