У рэабілітацыйным цэнтры “Белая скала” зараз жывуць чатыры мядзведзі. Сёлета чакаюць яшчэ аднаго – гімалайскага. Гэты прытулак дае магчымасць жывёлам перабрацца з маленькіх клетак ў прасторныя вальеры і сапраўды адчуць сабе дзікімі звярамі, а не цыркавымі цацкамі.
Цэнтр адкрыўся у 2012-м. Першапачаткова ён ствараўся, як часовая ператрымка для жывёл, якія потым перасяліліся ў на рэабілітацыю ў “Дамажыр” – прытулак пад Львовам пад апекай замежнага фонду “Чатыры лапы”. І калі гэты вялікі праект ажыццявіўся, “Белая скала” вырашыла працягваць справу і зноў пачала прымаць мядзведзяў як незалежны ўкраінскі прытулак пад эгідай уласнага фонду “Захавай дзікасць”. У такім стане ён існуе ўжо больш за два гады.
Знаёмцеся: Міхасік, Сыночак, Чада і Любачка
Каардынатар прытулку для мядзведзяў “Белая скала” і галоўны заолаг Кіеўскага заапарка Марына Шквыря расказала, хто зараз жыве ў прытулку пад Жытомірам.
Міхасік стаў першым мядзведзем, які да іх прыехаў. Раней ён жыў у металічнай цеснай клетцы на базе рэстарана-гатэля ў Хмяльніцкай вобласці. Яму там было дужа дрэнна, ужо і самі гаспадары разумелі, што мядзведзя трэба перасяляць. У выніку яны знайшлі “Белую скалу”, і пасля агляду ветэрынарамі Міхасік да іх пераехаў.
Тады яму было чатыры гады – па мядзведжых мерках гэта падлетак.
Ён прайшоў каранцін і стэрылізацыю. Міхасік вельмі доўга баяўся выйсці з бокса, бо ніколі не бачыў раней траву і не плаваў. Але ўрэшце рызыкнуў і асвоіў вальер.
А на наступны год у цэнтр прывезлі яшчэ двух мядзведзяў: васьмігадовага Сыночка і 1,5-гадовую Любачку. Іх забралі з сям’і цыркачоў. Мядзведзі каталіся па гастролях і ўдзельнічалі ў шоу, але, паколькі цырк з жывёламі ва Украіне пачаў ужо паціху адміраць, гаспадары зразумелі, што для іх гэта дорага і бессэнсоўна.
Яны ўжо захацелі асесці ў маленькім гарадку Чарнігаўскай вобласці. І атрымалася, што мядзведзі пачалі жыць наўпрост ва двары. Але трымаць у сабе двух мядзведзяў крыху небяспечны і дорага. У выніку ў цэнтры даведаліся пра гэту сітуацыю, прыехалі да іх з ветэрынарамі і забралі Любачку і Сыночка да сабе.
Дзесьці праз тры месяцы маленькую Любачку пазнаёмілі з Міхасікам. Яны абодва маладыя па мядзведжым меркам, таму змаглі знайсці агульную мову. Мядзведзі ўжо 1,5 гады жывуць разам і два разы разам зімавалі.
Апошняя мядзведзіца, якую прывезлі летась, – Чада. Яна самая дарослая жыхарка прытулку – ёй ужо больш за 20 год.
Яна вельмі дрэнна бачыць, мае свае ўзроставыя і паводзінскія праблемы, таму яе рэабілітацыя праходзіла крыху цяжэй, чым у астатніх. Але зараз яна ўжо асвоілася.
Чада адносіцца да цянь-шаньскіх мядзведзяў – гэта падвід бурых. Цянь-шаньцаў у часы Савецкага Саюза адлоўлівалі ў прыродзе і размяркоўвалі па рэспубліках. На месцах іх расплоджвалі, і ў асноўным яны траплялі ў цыркі. Чада таксама доўгі час выступала.
Калі мядзведзіца стала непатрэбная, яе прадалі нейкаму прыватніку і яна некалькі гадоў жыла ў маленькай клетцы на прамзоне. Вартаўнік, як мог, яе даглядаў, але ж, вядома, умовы былі жудасныя – маленькая клетка з ванначкай і ўсё. Яе тады знайшлі актывісты, але на той час у “Белай скале” вольных месцаў не было, таму яшчэ амаль два гады Чада жыла ў прыватным звярынцы, і толькі потым пераехала ў прытулак.
Наступнай чакаюць гімалайскую мядзведзіцу
Сёлета плануюць таксама забраць гімалайскую мядзведзіцу, якая жыла раней у Пакроўскім прыватным звярынцы. Яго нядаўна расфарміравалі – гэта была гучная справа ў краіне. Там знайшлі шмат жывёл, якія паміралі ў жудасных умовах. У маленькіх клетках на марозе жылі львы, мядзведзі, пеліканы…. Нават дэпутат Еўрапарламента выказваўся за іх ратаванне.
У выніку ўсе яны былі канфіскаваныя. Некаторыя мядзведзі ўжо раз’ехаліся па рэабілітацыйных цэнтрах, але гімалайку не было куды дзець. Яна экзатычная, таму разам з бурымі мядзведзямі яе пасяліць нельга. Марына Шквыря спадзяецца, што сёлета нарэшце скончацца судовыя працэсы і афіцыйная канфіскацыя, і яна прыедзе ў “Белую скалу”, у асобны вальер.
Але працэс цягнецца складана, бо гэта ўсё адзінкавыя прэцэдэнты, калі жывёл канфіскуюць з-за жорсткага абыходжання.
Што трэба мядзведзю, каб быць мядзведзем?
У прытулку “Белая скала” на 0,6 га размешчаны чатыры вальера рознага памеру. У кожным абавязкова ёсць вадаём і бокс, каб жывёла магла, напрыклад, зайсці туды на агляд ветэрынарам.
Абавязкова ёсць дрэвы, усялякія цацкі, расліннасць – тое, што трэба мядзведзю, каб быць мядзведзем ды капаць, лазіць, плаваць, хавацца ў бярлогу.
Вальер агароджаны вельмі моцнай сеткай-рабіцай, фундамент антыпадкопны, ёсць адхоны і электраконур па самой агароджы. Ён прывучае мядзведзя не ламаць агароджу і не капаць.
Першыя некалькі дзён мядзведзь прывыкае да вальера, вывучае, што тут б’е токам і больш блізка не падыходзіць. Марына Шквыря кажа, што супрацоўнікі таксама перыядычна выпадкова гэтым токам атрымоўвалі: нічога страшнага і моцнага ў ім няма, але, вядома ж, непрыемна. Гэта ўсё стандарты бяспекі.
У цэнтры працуе відэаназіранне. Плюс, паколькі цэнтр пакуль даволі невялікі, супрацоўнікі пастаянна ходзяць па тэрыторыі, размаўляюць з наведвальнікамі і глядзяць, каб ніхто нічога не кінуў нешта мядзведзям, не паднёс дзіця да электраагароджы і гэтак далей.
У прытулку мядзведзі сябруюць, але ў прыродзе могуць адзін аднаго з'есці
Усе вальеры аб’яднаны тунэлямі з шаберамі. Мядзведзі проста так па іх хадзіць не могуць. Іх выкарыстоўваць пад тэхнічныя патрэбы – як то часова закрыць мядзведзя, каб прыбраць ці парамантаваць вальер. А таксама яны дапамагаюць сацыялізаваць жывёл.
Калі знаёмілі Любачку і Міхасіка, яны маглі зайсці адзін да аднаго, але ж, калі нерваваліся, у іх быў варыянт вярнуцца на сваю тэрыторыю.
Сацыялізаваць мядзведзяў дастаткова складана. У прыродзе яны адзіночкі і могуць адзін аднаго з’есці.
З маладымі мядзведзямі крыху прасцей, але да дарослага самца, вядома ж, малады ніколі не пойдзе – будзе яго вельмі пужацца, бо пачуе небяспеку.
Таму ўсе праходы знаходзяцца пад кантролем. Але іх могуць пад наглядам адчыняць, каб пазабаўляць мядзведзяў – і памяняць часова вальерамі.
Трава жывот казыча
Марына Шквыря расказвае, што пасля чалавека мядзведзяў прыходзіцца вучыць усяму:
“У залежнасці ад узросту: чым старэй мядзведзь – тым цяжэй. Але для іх звычайна становіцца навіной тое, што трава жывот казыча, бо яны яе першы раз бачаць. Інстынкты ў іх ёсць, але забітыя далёка.
Мядзведзь разумее, што такое вадаём, але ніколі з ім не сутыкаўся. Напрыклад, жыў увесь час у бетоне і метале. Вядома, яму патрэбна прывыкаць, застаўляць мозг працаваць, рашаць нейкія кагнетыўныя задачы. Насамрэч, мядзведзь вельмі інтэлектуальная жывёла. Калі ён жыве гадамі ў бетоне і ясі з кармушкі, вядома, ён дэградзіруе.
У яго з’яўляюцца шкодныя звычкі, так званыя непажаданыя паводзіны: стэрэатыпнае раскачванне, самапашкоджванне – ён можа сабе кусаць, біцца галавой аб рашотку, хадзіць па крузе. І гэта можа часткова заставацца з ім на ўсё жыццё. Любы стрэс, трыгер – і жывёла можа зноў пачаць гэта рабіць. Нават калі яна ўсцешылася. Настолькі гэта моцна застаецца з ёй”.
Навошта кіперы хаваюць ежу?
Мядзведзю не абавязкова ўпадаць у спячку кожную зіму. Ва Украіне зімы цёплыя, і нават дзікія мядзведзі рэдка спяць больш за два месяцы. Але супрацоўнікі прытулку вельмі радыя, калі іх гадаванцы засынаюць. Звычайна ў першую-другую зіму пасля выратавання яны ўжо да гэтага гатовыя. Кіперы даюць ім подсціл.
Яны самі па іх разуменню мосцяць пасцель, чысцяць бярлогу, спрабуюць заснуць. Гармоны ўжо даюць знак восенню, што ўся прырода засыпае і табе нешта пара рабіць. Мядзведзь спачатку не ведае што, але ўрэшце арыентуецца і засыпае. А задача кіпераў, каб у яго было дастаткова тлушчу перад гэтым працэсам.
Мядзведзі ядуць усё: марскую рыбу, яблыкі, памідоры, агуркі, апельсіны, арэхі, ягады, гарбузы, кавуны, можна даваць збожжавы хлеб, высакаякасны сабачы корм як дабаўку ці смакавінку, нямнога мяса. У прыродзе мядзведзь увесь час ходзіць і ясі: то насякомых выкалупае, то аленя мёртвага знойдзе, то рыбу зловіць, то палезе па ягады. І пастаянна ён павінен шукаць корм.
Каб прабудзіць натуральныя інстынкты, кіперы хаваюць ежу па ўсяму вальеру, імітуючы, як гэта адбываецца ў прыродзе.
Мядзведзю прыходзіцца за ёй лазіць на дрэвы, капаць пад кустамі, шукаць у цацках, пераварочваць камяні. Ён можа для гэтага рашаць даволі складаныя задачкі, напрыклад, з саламянымі бычкамі, якія для яго робяць супрацоўнікі разам з дзецьмі з суседніх сёл.
Да разнастайнага рацыёну жывёле таксама патрэбна прывыкнуць, бо, хутчэй за ўсё, былыя гаспадары яго кармілі не так добра. І жывёла не разумее, што гэта, а калі рассмакуе, яго ўжо не адарваць. У першы год ад прагнасці мядзведзі шмат наядаюцца.
Вы ведалі, што мядзведзям лекуюць зубы?
Значную частку ў рэабілітацыі займае ветэрынарная дапамога. Як кажа каардынатар прытулку, ува ўсіх мядзведзяў сур’ёзныя праблемы з зубамі і яшчэ часта са зрокам. У іх звычайна дэфармаваныя кіпцюры, існуюць праблемы з суставамі: артроз, артрыт. УГД паказвае праблемы з печанню і страўнікам. Для лячэння тых жа зубоў падыходзіць не любы стаматолаг. Неабходны ветэрынар, які ўмее лячыць менавіта мядзведзяў. Плюс патрэбна бяспечная анестэзія.
Пасля стандартнага набору аналізаў і даследаванняў, жывёлам падбіраецца схему лячэння. Але, калі мядзведзь яшчэ малады і нямоцна пакалечаны, яго можна пакінуць у спакоі, і з часам ўсё адновіцца.
За мядзведзямі даглядаюць вельмі вопытныя супрацоўнікі – амаль усе тут працуюць з самага пачатку, з 2012 года, толькі адзін чалавек крыху менш. Некаторыя стажыраваліся ў Германіі у такіх жа мядзведжых прытулках. За гэтыя гады яны назапасілі вельмі добры вопыт і вялікую любоў да жывёл.
Як дапамагчы прытулку
У прытулак “Белая скала” можна трапіць бясплатна – уваход вольны. Але, відавочна, такі догляд за мядзведзямі патрабуе значных затрат. З-за каранціну, на жаль, прытулак амаль што страціў свой даход. Дапамагчы прытулку і зараз, і заўсёды можна праз ахвяраванні на іх рахунак.
Яшчэ яны прадаюць розныя сувеніры і дасылаюць іх поштай. Малыя прадпрымальнікі часам наўпрост прывозяць ім гарбузы, кавуны ці яблыкі. Таксама ў прытулку часам праводзяць экскурсіі, тымбілдынгі ці сямейныя святы. Яшчэ ў іх ёсць праграма апякунства: можна атрымаць спецыяльны сертыфікат – і стаць апекуном мядзведзя на год ці на месяц.
На 14 лютага прытулак рабіў акцыю – і многія дарылі сваім каханым сертыфікаты апякунства на месяц. Гэта спадабалася і мядзведзям, і людзям. Тады ў супрацоўнікаў атрымалася набыць дастаткова рыбы на гэтыя грошы.
“Мы толькі сёлета хочам пачаць валанцёрскія праграмы. Да нас павінна прыехаць пара з Нідэрландаў, але, на жаль, з-за каранціну гэта можа адкласціся на канец лета. На іх апрабуем праграму і паглядзім, як пойдзе. Усё-такі гэта небяспечныя жывёлы, і мы не можам проста дапусціць чалавека да тэхнічных працэсаў, – расказвае Марына Шквыря.
– Ёсць вельмі абмежаваная колькасць рэчаў, якія валанцёр можа рабіць у прытулку: нарыхтаваць корм, прыбраць тэрыторыю, але не заходзіць вальер.
Нашы кіперы не кантактуюць з жывёламі, але нават калі мядзведзь закрыты ў боксе, чужы чалавек у вальер не зойдзе. І яшчэ шмат рэчаў ён не зможа рабіць па нашых стандартах і па правілах аховы працы.
Але мы вельмі ўдзячныя, калі да нас звяртаюцца дызайнеры, якія робяць малюнкі для нашых сувеніраў ці сертыфікатаў.
Бывае, людзі дапамагаюць з перакладам на англійскую на сайт ці запрашаюць нас на нейкія фестывалі, дзе мы можам выступіць. Маленькія крамы часам ахвяруюць частку прыбытку за месяц. Мы вельмі ўдзячныя, калі такое адбываецца. Ва Украіне ўсё адно гэта яшчэ даволі новая рэч, і людзі не прызвычаіліся ахвяраваць і быць пастаяннымі апекунамі. Гэта ўсё толькі зараз развіваецца, і вельмі прыемна бачыць, як яно становіцца ўсё больш актуальным і людзі ўцягваюцца”.
У планах украінскага фонду “Захавай дзікасць” адкрыць яшчэ прытулкі для ваўкоў і вялікіх кошак. Каб звярнуць увагу і на гэтых шыкоўных драпежнікаў і дапамагчы ім.