14.10.2015 / 14:10

Дзікая прырода вакол Чарнобыля расквітнела з сыходам чалавека пасля самай страшнай ядзернай аварыі ў гісторыі чалавецтва.

Чалавек уяўляе значна большую пагрозу для дзікіх жывёл чым нават ядзерная катастрофа. Да такіх вынікаў прыйшлі навукоўцы, якія даследуюць біяразнастайнасць і колькасць папуляцый насельнікаў зоны адчужэння вакол ЧАЭС.

Каля 116 тыс. чалавек былі эвакуяваны з зоны адчужэння вакол атамнай станцыі, якая цяпер займае каля 2500 км2. Сыход апошніх сталых насельнікаў прывёў да росквіта папуляцый дзікіх млекакормячых. Нягледзячы на высокі радыяцыйны фонд на вольныя ад чалавека землі вяртаюцца ўсё новыя і новыя віды.

У дакладзе, апублікаваным у часопісе Current Biology, выкарыстоўваліся дадзеныя назіранняў з верталётаў і адсочванне слядоў на снезе, пакінутых дзікімі жывёламі ў зоне адчужэння. Гэтае даследаванне выявіла, што рэдкія віды, у тым ліку і Еўрапейская рысь, якія раней адсутнічалі ў гэтых краях ужо вярнуліся на сваё колішняе месца пражывання. Навукоўцам удалося задакументаваць і вяртанне еўрапейскага бурага мядзведзя, якога ў ваколіцах Чарнобыля не назіралі ўжо амаль сто год.

Дзікі, касулі і лісы значна павялічылі колькасць сваіх папуляцый на забруджаных тэрыторыях. Як паведамляе газета “The Telegraph”, гэта прывяло ў сваю чаргу і рэзкі рост колькасці ваўкоў у некалькі разоў. У 2013 годзе паляўнічыя і мясцовыя ўлады распачалі супраць іх адмысловыя рэйды ў Гомельскай вобласці, што мяжуе з Чарнобыльскай зонай.

"Калі выключыць жахлівыя наступствы распаўсюджання радыяцыі для людзей, то на дзікую прыроду аварыя не аказала сур’ёзнага ўздзеяння, - заўважае прасфесар Портсмутскага ўніверсітэта Джым Сміт. – Насамрэч яна выпадкова стварыла гэты від запаведніка”.

Мы не кажам, што радыяцыйнае выпраменьванне гэта добра для жывёл, але суіснаванне з людзьмі і эксплуатацыя прыроды былі для іх значна горш”, - дадае ён.

У лістападзе 2014 года даследчыкі стварылі 42 камеры-пасткі ва ўкраінскай зоне адчужэння каб кантраляваць рост колькасці дзікіх жывёл у гэтым рэгіёне.

Праект разлічаны на год і будзе скончаны ў снежні 2015. На дадзены момант у кадр ужо патрапіла некалькі рэдкіх відаў, сярод якіх мядзведзі, зубры і нават коні Пржэвальскага.

Автор:
Фотограф:
telegraph.co.uk
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость