Чарговая акцыя па ўборцы лісця ў цэнтральным парку адбудзецца ўжо 16 кастрычніка а 12-й гадзіне. Разам з супрацоўнікамі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля валанцёры будуць падрыхтоўваць парк да надыходу зімы. Не заставайцеся ўбаку, прыходзьце! Разам мы зробім наш парк яшчэ лепш!
Для пухнатых насельнікаў парку – вядомых усім нахабных вавёрак падрыхтавалі адмысловы падарунак – новыя зімовыя домікі для кармлення.