Новы ровар кампаніі Greenstar Bikes - гэта аднахуткасны байк, што можна пераабсталяваць у фікс (ровар з фіксаванай перадачай), перадае Recycle.
Дзякуючы матэрыялам, з якіх ён зроблены - бамбук і перапрацаваны алюміній, вага Ecoforce 1 складае ўсяго 10 кг. Мадэль ўжо даступна на рынку ў трох колеравых рашэннях і чатырох памерах.