Не так даўно расійскі Forbes апублікаваў 25 прафесій, з якіх сведчыць, што ў будучым чалавек будзе ездзіць на электракарах па "разумных" дарогах, адпачываць у віртуальным свеце, а жыць у "разумных" дамах, на дахах якіх будуць расці гародніна і садавіна.
Прапаноўваем Вашай увазе 5 прафесій з экалагічным ухілам:
Электразапраўшчык - спецыялісты будуць абслугоўваць запраўкі для электратранспарту.
Спецыяліст па пераадоленні сістэмных экалагічных катастроф - прадухіляе катастрофы, якія людзі ўсведамляюць паступова: забруджванне вакол прамысловых цэнтраў, радыяцыйныя звалкі, раставанне ледавікоў.
Эка-асветнік - папулірызуе эка-свядомы вобраз жыцця, праводзіць адукацыйныя семінары для дзяцей і дарослых.
Урбаніст-эколаг - праектуе новыя экалагічна чыстыя гарады.
Гарадскі фермер - вырошчвае садавіну і гародніну на дахах і сценах гмахаў.