16.01.2015 / 01:01

З дзесятак актывістаў зладзілі перформанс пад назвай "Футра? Прастытутка!" ля сталічнага Палацу спорта, дзе якраз праходзіць выстава-кірмаш вырабаў са скуры і футра, перадае сайт "Новы рэгіён".

Па словах адной з актывістак, што прыйшла ў футры сваёй маці і з плакатам, на якім было напісана "Шлю*а!", акцыя праводзіцца дзеля таго, каб паказаць як выглядаюць спажыўцы футра.

У час акцыі не абышлося і без скандалу. Грамадскі дзеяч Віталь Чарняхоўскі спрабаваў патрапіць на кірмаш, каб удакладніць ці ёсць у арганізатараў выставы ўсе неабходныя дакументы на яе правядзенне, але ахова не прапусціла яго ў Палац спорту.

 

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость