15.01.2016 / 19:01

На дадзены момант органы ўнутраных спраў Рэчыцкага райвыканкама праводзяць адмысловую праверку па гэтай рэзананснай справе.

Упраўленне ўнутраных справаў аблвыканкама паведаміла, што паколькі ў дзеяннях неўсталяванай асобы маецца склад злачынства, прадугледжанага арт. 339-1 «Жорсткае абыходжанне з жывёламі» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, усе абставіны справы, а таксама сведкі і відавочцы таго што адбылося будуць устанаўлівацца.

«Гомельскі зялёны партал» будзе сачыць за развіццём падзей.

Даведка:

Частка першая артыкула 339-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымінальную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель або калецтва, здзейсненае з хуліганскіх, карыслівых ці іншых нізкіх пабуджэнняў альбо ў прысутнасці заведама малалетняга. За ўчыненне дадзенага злачынства прадугледжваюцца наступныя віды пакаранняў: грамадскія працы, штраф, папраўчыя работы тэрмінам да аднаго года або арышт.

Частка другая 339-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь змяшчае дзве прыкметы, якія павышаюць крымінальную адказнасць за ўчыненне гэтага злачынства – паўторнасць і здзяйсненне злачынства групай асоб. За ўчыненне дадзенага злачынства прадугледжваюцца наступныя віды пакаранняў: арышт, абмежаванне волі тэрмінам да аднаго года або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Автор:
Фотограф:
stihi.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость