15.01.2019 / 09:01

Апошніх два тыдні даліся некаторым зааабарончым валанцёрам_кам асабліва цяжка і нервова. Усе думкі і намаганні яны скіравалі на пошукі сабакі, пакінутага ля Мінска-Магілёўскай шашы напярэдадні Новага года

Упершыню сабаку з ашыйнікам на Мінска-Магілёўскай шашы на адрэзку Мінск-Смалявічы выпадкова прыкмеціла 29 снежня 2018 года адна з валанцёрак. Дзяўчына тут жа размясціла інфармацыю ў тэматычных суполках дапамогі жывёлам. І сама таго не падазраючы, запусціла  рух па пошуку небаракі.

Апынулася, сабака добра вядомы некаторым мінскім валанцёрам_кам — гэта Каспер, якога ў свой час знайшлі падбітым ля МКАД. Працяглы час яго лячылі, рэабілітавалі і шукалі гападароў.

У нейкі момант па пастаяннае месца пражыванне сабаку вырашылі пакінуць людзі, якія перашпачаткова бралі Каспера на ператрымку. І тое, што ён нечакана апыўнуся ля інтэнсіўнай шашы стала сапраўдным непрыемным сюрпрызам для валанцёраў_ак.

Яны пачалі арганізоўваць пошукавыя вылазкі. Але знайсці светлага сабаку сярод перамеценых снегам палёў было не так проста.

 

Не абыйшлося без шчаслівага выпадку: Каспера запрыкмецілі жыхары адной з вёсак. Звязаўшыся з валанцёрамі_камі яны ўзяліся адсочваць з'яўленне сабакі.

Як апынулася, Каспер прыбіўся да аднаго пакінутага на зімоўку ўчасткаў. Вядома, ад стрэсу сабака стаў пабаівацца людзей. Як апісала сітуацыю валанцёрка Вольга Шчэрбіч, ён не ішоў у рукі, не рэагаваў на ежу і адразу збягаў.

Нягледзячы на ўсё, што здарылася "да", за Касперам прыехала апошняя яго гаспадыня. Са слоў валанцёркі, дзяўчына тут жа выехала на месца, як толькі даведалася, што сабака жывы і з ім усё добра.

У выніку сабака апынуўся ў руках людзей. Жыць Каспер адправіўся да сваіх апошніх гаспадароў.

"Праблемы засталіся, гаспадыне і Касперу патрэбны добры кінолаг. Калі хтосьці гатовы параіць добрага спецыяліста, які ведае псіхалогію не проста пародных сабак і працуе на курс паслушэнства, а менавіта з улікам спецыфікі псіхалогіі паводзін выратаваных-кінутых жывёл. Калі ласка, падзяліцеся кантактамі. Мы будзем удзячны, калі чалавек папрацуе і акажа рэальную дапамогу", — кажа валанцёрка Вольга.

Заабаронца Любоў Шатрова, раіць: "Калі вы згубілі свайго гадаванца. Не апускайце рукі, не губляйце надзеі — шукайце! Расклейвайце папяровыя аб'яўкі, іх зрываюць, але яны і працуюць. Папярэдзьце пра тое, што вы шукаеце сабаку ці ката, суседзяў, бабулечак, дзяцей і дворнікаў. Чым больш людзей будзе ведаць, тым большая верагоднысць, што хтосьці заўважыць вашага гадаванца.

Калі ў вас згубіўся кот, шукайце яго па падвалах. Рабіць гэта лепш ноччу, у гадзіны чатыры, калі ціха, няма ні людзей, ні аўтамабіляў. У такі час яны выладзяць са сваім патаймных месцаў. Таксама паразмаўляйце з тымі, хто корміць беспрытульных жывёл. Такія людзі абавязкова ёсць у кожным двары.

Не ігнаруйце сацыяльныя сеткі, яны рэальна дапамагаюць! А таксама ўсе рэкламныя рэсурсы".

Ад сябе дададзім, што варта паклапаціцца і абзавесціся адраснымі медальёнамі для вашых гадаванцаў. Не залішнім будзе мець іх два, на ўсялякі выпадак.

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость