Праз гульні, мультфільмы і творчыя майстар-класы арганізатары раскажуць дзецям пра клімат, прычыны яго змянення і чаму важна спыніць гэты працэс, а таксама пра значэнне акцыі "Гадзіна Зямлі" і што кожны чалавек можа зрабіць для планеты.
Дзякуючы насычанай забаўляльнай праграме дзеці змогуць з лёгкасцю засвоіць інфармацыю і даведацца пра асновы экапрыязнага ладу жыцця, а таксама навучыцца рабіць свечкі з натуральнага пчалінага воску.
Мераспрыемства разлічана на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 10 год. І па часе будзе праходзіць ад 2,5 да 3 гадзін.
Сустрэчы пройдуць:
- 16 сакавіка ў Гродна ў антыкафэ "Жывы Час" (вул. К. Маркса, 13) а 18.00. Уваход свабодны!;
- 18 сакавіка ў Гомелі ў СШ №67 (вул. Галавацкага, 105) а 12.00 і 14.00;
- 19 сакавіка ў Смалявічах ў антыкафэ "Happy Time" (вул. Сацыялістычная, 3) а 18.00. Уваход свабодны!;
- 20 сакавіка ў Мінску ў Гімназіі №19 (пр-т Пушкіна, 48) а 12.30.
Дзіцячыя Экалагічныя Майстэрні - творчая ініцыятыва, якая вучыць дзетак творчаму стаўленню да таго, што мы прывыклі называць "смеццем", на майстар-класах арганізатары працуюць над тым, каб стварыць сувязь паміж наваколлем і чалавекам, а таксама паважлівым адносінам да прыроды.