15.04.2024 / 12:04

Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

Лента, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядома беларускім гледачам. У некаторых гарадах арганізатары абяцаюць абмеркаванне і дыскусію па праглядзе фільма.

  • Берлін, 23.04 у 19:00,
  • Вільнюс (стары горад) і Варшава (цэнтр), 24.04 у 19:00.
  • Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя, пасля якой паведамяць адрас пляцовак.

Фільм паказваецца на мове арыгінала з англійскімі субтытрамі.

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

 

Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость